30/ Marzec 2017
Imieniny:
baner projektu
 
Wybierz język

У юнацтве яны мяне не цікавілі, бо што мне да былога, калі вабіла толькі будучыня. Зараз я чытаю гэтыя мэмуары з ненасытнай прагнасьцю, зразумеўшы нарэшце, якую каштоўнасьць уяўляюць сабой назвы нашых вёсачак і мястэчак, павароты дарогі, пагорачкі і паромы на рэчцы.
Як усё ж варта даражыць правінцыяй з ейнымі хаткамі, і датамі, і сьлядамі адыйшоўшых людзей

Чэслаў Мілаш „Мой дзядуля Зігмунт Кунат” ТО, Bы д. Znak

Навошта шукаем Польшчу?

Шукаем Польшчу такую, якой яна была на працягу стагодзьдзяў: розную, як Бабілёнская вежа, і шчодрую на ўсялякія стравы, нечаканую і дзіўную для чужынцаў, але зразумелую для тых, хто ў ёй нарадзіўся.

Такую, якой мы павінны ганарыцца, захоўваць і песьціць яе тоеснасьць у часы пераломаў, асабліва калі ізноў адбываецца задзіночаньне старога кантынэнту, разадранага паміж Усходам і Захадам.
Шукаем такую Польшчу, якая дасьць сілу, каб абараніцца ад жахаў і комплексаў. Будзем яе шукаць надалей, услуховаючыся ў заблытаныя аповяды, сярод забытых радавых дрэваў, у сундуках з паблеклымі здымкамі і ў бясконцых дыскусіях.
У падарожжах па мінуламу часта будзем дакранацца да той Польшчы, якой ужо няма. Але мы верым, што знойдзем тыя адметныя прыкметы Нашай Радзімы, якімі павінны ганарыцца: талерантнасьцю, павагай да іншых, вернасьцю і гонарам уласнай традыцыі. Польшча была паўсюль, дзе жылі гэтыя цудоўныя народы, якія шмат чым удзячны Польшчы, а Яна за многае ўдзячная ім. Гэта ўкраінцы і габрэі, беларусы і летувісы, лемкі і немцы, татары і расейцы, караімы і цыганы - дыяменты нашай нацыянальнай і культурнай годнасьці, нашай думкі, кухні і мовы; неабходныя фарбы для яе партрэту. Нашу Радзіму яны будавалі стагодзьдзямі разам, ствараючы ейны непаўторны калярыт, хаця яна для іх не заўсёды заставалася каханай матуляй, часамі наадварот - захоўвалася, як бязлітасная мачаха.
Горкіх фактаў хаваць ня будзем: няхай застануцца ўрокам і мудрасьцю для будучыні.
Галерэя Польскі Альфабэт - новы праэкт, новы падыход да спадчыны Польшчы часоў Ягелонаў і Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Гэта спадчына заслугоўвае, на нашу думку, таго, каб памятаць і зьберагаць яе. Яна зьяўляецца важнейшай часткай нашай гісторыі, якую на працягу дзесяцігодзьдзяў штурхалі ў нябыт, альбо тэндэнцыйна інтэрпрэтавалі. Роздумы над дзяржаўнымі дасягненьнямі Рэчы Паспалітай могуць падацца карыснымі і, напэўна, кінуць выклік сучаснай Польшчы, у сувязі зь яе ўваходам у Эўрасаюз.
Варта адзначыць, што Рэч Паспалітая Ягелонаў была першай краінай у гісторыі Эўропы, якая ня ведала ні этнічнага адзінства, і не жыла па прынцыпу дамінацыі аднаго народа над іншым, у ёй не навязвалі мовы і рэлігіі. Яна была краінай, у якой манархаў абмяжоўвалі законам, давяраючы ім уладу на дагаворных умовах. Забесьпячэньне грамадзкага парадку ў такой структуры - бяспрэцэдэнтнай для тых часоў - патрабавала ад палітыкаў вялікай адказнасьці і ўменьня захоўваць пастаянную раўнавагу паміж рознымі часткамі фэдэрацыі і іх нярэдка супрацьлеглымі інтарэсамі. Не трэба мець вялікага розуму, каб убачыць у той дзяржаве прататып Эўрасаюзу.
І няма нічога лепшага, што магло б пацьвердзіць тэзіс аб тым, што нашыя эўрапэйскія імкненьні не зьяўляюцца для нас нечым чужым, навязаным звонку. Гэта глыбока ўкараніўшыяся шматнацыянальныя традыцыі. Больш таго, некалькі стагодзьдзяў таму, у межах такой самай міжнацыянальнай і эўрапэйскай фэдэрацыі Польшча сягнула самай высокай кропкі свайго разьвіцьця. Вядомы гісторык, Павал Ясяніца, пісаў, што яна была тварэньнем "прыгожым, павернутым тварам у будучае, але складаным, тым, якое патрабуе няспыннай, скрупулёзнай працы і клопату аб рознабаковых яе мэханізмах, гаечках і шэсцяронках, якіякруцяцца ўнутры яе". За час гэтай шматгадовай крапатлівай працы выкрашталізаваліся найкаштоўнейшыя рысы і здольнасьці: талерантнасьць, уменьне ісьці на кампраміс і супрацоўніцтва, ня гледзячы на розніцу, лаяльнасьць у адносінах з суграмадзянамі дзяржавы.Мы верым, што вопыт апошніх двух стагодзьдзяў не зьнішчыў спадчыну Ягелонаў у польскай нацыянальнай сьвядомасьці, а толькі схаваў у глыбокай падсьвядомасьці.
Спадзяёмся, што немалая частка суайчыньнікаў захавала гэты "ген Ягелонаў". Пакуль ён дрэмле... Аднак, праз высілкі з адукацыі, магчыма яго абудзіць і прымусіць працаваць на карысьць агульнай будучыні. Праэкт Галерэя Польскі Альфабэт будзе складацца з двух частак: стацыянарнага музэя і інтэрнэт-мініпарталу (можна паглядзець ягоны тэставы варыянт на парталеwww.aforgottenodyssey.com/gallery/albums.php
Стацыянарны музэй (праца над гэтым праэктам хутка завершыцца) будзе ўяўляць сабой экспазыцыю некалькіх дзесяткаў арыгінальных даваенных паштовак і фатаздымкаў, якія сьведчаць пра рэлігійную і культурную спадчыну Рэчы Паспалітай. Асноўная частка збору будзе згрупавана згодна з адметнасьцямі, якія адпавядаюць шматкультурнай Польшчы.Партал будзе віртуальным, насычаным эквівалентам Галерэі. Экспанаты зьмесьцяцца згодна даваеннага размяшчэньня ваяводзтваў і будуць упарадкаваны суадносна з канкрэтнымі мясцовасьцямі. Зацікаўленыя - у Польшчы і іншых краінах сьвету (ня толькі палякі, але і немцы, украінцы і г.д.) - здолеюць адшукаць сваю родную мясцовасьць, а таксама дадаць адсканаваныя здымкі і малюнкі з сваіх уласных збораў і камэнтары да іх. Такім чынам будуць стварацца клюбы пэўных вёсачак і гарадоў, а таксама нацыянальных меншасьцяў (клюб "польскія немцы", "нямецкія палякі", "польскія цыганы", "польскія габрэі" і г.д., кожны зь іх здолее карыстацца роднай мовай). Наш праэкт ня мае межаў: клюб "Вільня" будзе весьці летувіс, клуб "Горадня" - паляк габрэйскага паходжаньня, "Шчэбжэшын" - жыхар Каліфорніі. Разлічваем на актыўнасьць мясцовых суполак і таварыстваў, аматараў мінулага і ўсіх тых, хто падтрымліваў эмацыйныя сувязі з Польшчай. Усе вы атрымаеце інтэрактыўныя сродкі для прадстаўленьня ўласных дасягненьняў і навязваньня кантактаў ва ўсім сьвеце.Гэта дасягенньне становіцца магчымым толькі сягоньня, дзякуючы сучасным тэхналёгіям, якія даюць магчымасьць увядзеньня прынцыпова новых мэтадаў навучаньня, вольнага абмену думкамі, дэбат он - лайн.
Гэтымі магчымасьцямі хоча карыстацца Асацыяцыя "Шукаем Польшчу" (зарэгістраваная раённым судом г. Беластока ад 03.04.2003 г., Мерапрыемства Галерэя Польскі Альфабэт ставіць перад сабой адукацыйную місію. Яе элемэнты скіраваныя на абуджэньне ўяўленьня ў маладых людзей (он-лайн: фотагалерэі, клюбы, інтэрактыўнасьць). Праэкт імкнецца да аб'яднаньня ў адным месцы (он-лайн) сур'ёзнай дыскусыі аб Польшчы, сумеснаму ўдасканаленьню ведаў аб краіне, інтэлектуальнай актыўнасьці вучняў сярэдніх школак, доступу да шырокай інфармацыі (тэставы сайт штотыднёвіка он-лайн будзе рэдагавацца студэнтамі і навучэнцамі беластоцкіх вузаў і школак). Мы верым, што сумяшчэньне сучасных урокаў патрыятызму і шматкультурнай гісторыі з найноўшай тэхналёгіяй дасьць лепшы эфэкт, чым кансэрватыўная школьная метода фармаваньня нацыянальнай сьвядомасьці і патрыятызму. І дзякуючы гэтаму непаўторнаму праэкту, мы разам зможам абудзіць гэты "ген Ягелонаў" і хоць на трошачкі "прыватызаваць" патрыятызм, які ў грамадзкай сьвядомасьці належыць толькі палітыкам і прафэсійным патрыётам.Узнаўляючы найкаштоўнейшыя элемэнты "гена Ягелонаў" нам будзе прасьцей зрабіцца паўнавартаснымі сябрамі Новай Эўропы.Давайце разам ствараць Галерэю Польскі Альфабэт. Малыя і старыя, сталыя і юныя, жыхары Беластока, Парчэва і Чыкага.Будуйце разам з намі гэтую баржу станоўчых ведаў аб Польшчы. Польшча павінна апраўдаць сваё законнае месца на Эўрапэйскім кантынэнце, хаця б на яго марыгінэсе. І дзякуючы гэтаму менавіта мы разам здолеем атрымаць асалоду ад непаўторнага водару ўсходняй культуры, часткай якой зьяўляемся.І тут паўтараецца галоўная думка - як чэрпаць з нашае крыніцы шматкультурнасьць, талерантнасьць і братэрства? Хоць і гучыць гэта банальна - гэта ўсё ж карсэт, на якім трымаецца сукенка.


Пераклад з польскае на беларускую мову Міхал Карневіч
Miszka
Dzię – ku – je –my

 Тамаш Вісьнеўскі                                 Ян Анішчук   

 
 
© 2011 Stowarzyszenie Szukamy Polski
Projekt i wykonanie: G3 Media